Булачкі з жульенам

Варыянт прыгатаваньня жульену (спрошчаны варыянт) у булачках.

- 2 курыныя грудкі
- 2 цыбуліны
- 200 г цьвёрдага сыру
- 10 булачак “Малыш”
- маянэз
- сьмятана
[ad#horizontal_centered_banner]
Адварыць курыныя грудкі і разарваць іх на валокны. Нешта накшталт гэтага:

Цыбулю ачысціць, нарэзаць на паўкольцы і абсмажыць на патэльні:

прыгатаваную цыбулю і разарваную курыную грудку выкласьці ў посуд, дадаць солі, чорнага перцу або імбіра і перамяшаць,

дадаць хатняга маянэзу і сьмятаны ў прапорцыі 1:1 і зьмяшаць яшчэ раз.

У прынцыпе , можна выкарыстоўваць і булачкі ” Малыш”, але яны замалыя. Замест іх я выкарыстоўваю булачкі, што выпякаюць у “Ашане”:

Адрэзаць верхнюю частку скарынкі і вытрыбушыць мякіш,

ўкласьці начыньне,

Засыпаць зьверху цёртым цвёрдым сырам.

Запякаць пару хьвілінаў у духоўцы пры 200 градусах або ў мікрахвалёўцы.
Зручнасьць гэтага рэцэпту ў тым, што, загадзя прыгатаваўшы інгрэдыенты, іх можна захоўваць у лядоўні для адпаведнага выпадка.


