Рыс з гароднінай
Простая ў прыгатаваньні дыетычная страва. Вельмі дарэчная ўзімку, калі бракуе гародніны і маляўнічых фарбаў.
- рыс
- кукуруза
- гарох
- морква
- кроп
- пятрушка
- молаты мушкатавы арэх
[ad#horizontal_centered_banner]
Каб не валандацца кожны раз з кампанентамі, у супермаркеце купляецца марожаная кукуруза, гарох ды морква.
Апошнім часам марожанай морквы я не бачыў, проста 3-4 вялікія морквы адварваюцца, наразаюцца кубікамі з бокам 5 мм і закідваюцца ў маразільнік.
Адварваеце рыс. Можна крыху не даварыць.
На разагрэтую патэльню, у якую была налітая аліва, высыпаем рыс ды гародніну (у роўных частках) так, каб суадносіны гародніны і рыса былі 1:1.
Смажам, перамешваючы, на сярэднім агні 5-10 хьвілінаў. Соль, кроп, пятрушку і мушкатавы арэх дадаем паводле густа.
Агульны час прыгатаваньня: 1 гадз. 30 хв.